ТБМ ладзіць талаку - каб вызваліць офіс перад закрыццём
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць талаку, каб вызваліць офіс у цэнтры горада.
Некалькімі тыднямі раней Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі, што існавала з 1989 года.
«Шаноўныя сябры! Для таго, каб вызваліць усё з нашай сядзібы, мы арганізоўваем у суботу талаку. Пачатак у 12 гадзін. Кожны ўдзельнік зможа забраць на памяць якую-небудзь рэч, кнігу, газету. Шмат што будзе вывезенае для захавання», — напісала ў сябе ў «Фэйсбуку» кіраўнік ТБМ, экс-дэпутат Алена Анісім.
Яна таксама спадзяецца, што да канца месяца будзе сабрана 3200 рублёў, каб поўнасцю разлічыцца за гэты месяц за арэнду сядзібы і ў снежні не мець ніякіх абавязкаў з гэтай прычыны.
Офіс ТБМ на вуліцы Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошча Перамогі») быў доўгія гады адным з цэнтраў беларускай культуры ў цэнтры Мінска. Тут праводзіліся прэзентацыі кніг, часопісаў, выставы, можна было купіць беларускія газеты, кнігі, значкі, музычныя касеты і дыскі.
15:38 25/11/2021
Загрузка...
Загрузка...