Мужчыну, які любіць памідоры са смятанай, прысудзілі 15 сутак арышту
65-гадоваму інжынеру Анатолю Шалковічу прысудзілі 15 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы.
У МУС заявілі, што ён наладзіў у падвале дома выраб "пратэснай сімволікі", а зробленыя сцягі закідваў на дрэвы. Па якім артыкуле яго судзілі, праваабаронцам невядома.
Шалковіча затрымалі яшчэ 11 лістапада, а 17 лістапада прэс-служба МУС апублікавала "пакаяльнае відэа", пасля чаго мужчына стаў вельмі папулярным. На міліцэйскую камеру мужчына тлумачыць, што вельмі любіць спалучэнне белага з чырвоным. Як пырклад ён згадвае памідоры са смятанай — "таксама белае з чырвоным".
14:53 19/11/2021
Загрузка...
Загрузка...