АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Зноў затрымалі брэсцкую актывістку Алену Гнаўк

Раніцай Алена напісала знаёмым, што яе забіраюць у РУУС. Пасля гэтага жанчына перастала выходзіць на сувязь.


  
Пра затрыманне брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк паведамілі праваабаронцы «Вясны».

Каля 7 раніцы Алена напісала знаёмым, што яе забіраюць у РУУС і пасля таго перастала выходзіць на сувязь.

У пачатку траўня гэтага года Алену асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі — сумарна актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

12:42 19/11/2021


Загрузка...
Загрузка...