АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Адвакатка журналіста Генадзя Мажэйкі: "Ён здаровы, бадзёры"

Адвакаты журналіста "Камсамольскай праўды" Генадзя Мажэйкі наведалі яго ў СІЗА Жодзіна, паведамляе "Спутнік".


Гэта першая сустрэча адвакаткі з Мажэйкам за месяц. Раней у СІЗА быў абвешчаны каранцін, і да абвінавачаных не пускалі нават адвакатаў. 

"Ён здаровы, бадзёры. Гэта былі не следчыя дзеянні, а наведванне адвакатаў", — распавяла журналістам абаронца Мажэйкі.

Іншай інфармацыі яна не паведаміла, спаслаўшыся на падпіску аб невыдаванні. 

Генадзя Мажэйку затрымалі за артыкул на сайце "КП", у якім ён пагаварыў з былой аднакласніцай Андрэя Зельцэра і працытаваў добрыя словы пра яго. Зельцэр быў застрэлены пр штурме яго кватэры. Паводле афіцыйнай версіі, гэта адбылося пасля таго, як ён сам застрэліў супрацоўніка КДБ. 

Хаця рэдакцыя прыбрала тэкст гутаркі праз некалькі хвілін, сайт "КП у Беларусі" быў заблакаваны. Самога Мажэйку затрымалі ў Маскве, адкуль ён хацеў вылецець у Варшаву.


14:39 16/11/2021


Загрузка...
Загрузка...