АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У жодзінскай турме знялі каранцін для затрыманых па «справе Зельцэра»

У жодзінскай турме знялі каранцін для затрыманых па «справе Зельцэра». Для іх паўтары месяцы не прымалі перадачы


 


Пра гэта паведамляюць сваякі затрыманых у чатах узаемадапамогі, пішуць праваабаронцы. У жодзінскай турме №8 з моманту пераводу затрыманых за каментары па «справе Зельцэра», з пачатаку кастрычніка, абвясцілі каранцін, праз які вязняў абмежавалі ва ўсім: ім не перадавалі перадачы, не пускалі адвакатаў. Але гэтыя правілы тычыліся толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары. Сёння каранцін знялі.

Паўтара месяца яны сядзелі ў тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.

16:15 15/11/2021


Загрузка...
Загрузка...