АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У лагеры ў Мядзінінкаі адбыліся беспарадкі: мігранткі спрабавалі збегчы, адна з іх пакусала ахоўніка

Здарэнне адбылося вечарам у аўторак, у лагеры для мігрантаў у Мядзінінкаі (Медніках), што на мяжы з Беларуссю. Там службовым асобам у цэнтры рэгістрацыі замежнікаў прыйшлося супакойваць афрыканцаў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках, піша Delfi.lt.

Пяць грамадзянак краін Афрыкі зладзілі 26 кастрычніка беспарадкі. Спачатку яны напалі на іранку, якая жыве ў гэтым жа сектары, спрабавалі адабраць у яе рэчы, пагражалі, шумелі.

Калі ўмяшаліся службовыя асобы, раз'юшаныя жанчыны спрабавалі вырвацца за вароты сектара.

Агрэсіўных афрыканак спрабавалі ўціхамірыць памежнікі, якія забяспечваюць ахову ў гэтым сектары, а таксама супрацоўнікі польскай паліцыі, якія ім дапамагаюць.

Агрэсіўная жанчына іх пакусала. Па гэтай прычыне быў выкарыстаны слезацечны газ.

14:18 27/10/2021


Загрузка...
Загрузка...