АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

СК: Cамалёт у Баранавічах пацярпеў крушэнне з-за адмовы сістэмы кіравання

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы па факце авіякатастрофы самалёта Як-130 у Баранавічах у маі гэтага года, паведамляе прэс-служба ведамства.


СК: Cамалёт у Баранавічах пацярпеў крушэнне з-за адмовы сістэмы кіравання
Прычына трагедыі — адмова сістэмы кіравання самалётам, да такой высновы прыйшлі эксперты.

«У сувязі з узніклай пагрозай жыцця экіпажу самалёта, неаднаразова па радыёсувязі былі пададзеныя каманды на аварыйнае пакіданне паветранага судна. Уся сітуацыя развівалася на працягу ўсяго 40 секунд. Пілоты да апошняга моманту спрабавалі адвесці самалёт ад горада. Рашэнне катапультавацца прынялі за долі секунды да трагедыі, пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылых дамоў», — паведамілі ў СК.

Нагадаем, падчас вучэбна-трэніровачнага палёту пад Баранавічамі 19 мая пацярпеў катастрофу вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130.

Загінуў экіпаж: камандзір звяна, маёр Андрэй Нічыпарчык і лётчык, лейтэнант Мікіта Куканенка.


15:43 26/10/2021


Загрузка...
Загрузка...