АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Польшчы затрымалі жанчыну, якая ў мікрааўтобусе перавозіла 42 нелегалаў. Ёй пагражае да 8 гадоў турмы

У Польшчы выставілі абвінавачванні 38-гадовай жанчыне, якая перавозіла ў аўтамабілі службы дастаўкі 42 нелегальных мігрантаў, як паведамляюць польскія медыя.

Учора ўдзень паліцыя спыніла грузавік для дастаўкі на трасе S10 каля Торуня. Там знаходзіліся 42 замежнікі. Сярод іх 31 мужчына, шэсць жанчын і пяцёра дзяцей.

Транспартным сродкам кіравала полька.

Жанчыны і дзеці застаюцца ў школе ў Гронаве Торуньскага павета. Мужчыны былі арыштаваныя паліцыяй у якасці падазраваных у незаконным перасячэнні польскай мяжы.

У большасці замежнікаў знайшлі іракскія дакументы.

Жанчыне, якая кіравала транспартным сродкам, выставілі абвінавачванні.

Жанчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.



21:36 25/10/2021


Загрузка...
Загрузка...