АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Крыніцы: затрымалі сына аднаго з кіраўнікоў Віцебскай вобласці

Па чутках, увагу сілавікоў прыцягнуў яго заробак

Крыніцы: затрымалі сына аднаго з кіраўнікоў Віцебскай вобласці
Уладзіміра Ш. затрымалі некалькі тыдняў таму. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. Шарснёў-малодшы працаваў менеджарам дзяржаўнага «Гандлёвага дома «Віцебск», які займаецца аптовым гандлем прадуктамі харчавання. 

У чым прычына затрымання, пакуль невядома. Але ходзяць чуткі, што ўвагу сілавікоў прыцягнуў занадта вялікі заробак сына чыноўніка.

У сацыяльных сетках мужчына не з'яўляецца з 7 кастрычніка. На рабоце кажуць, што ён «у адпачынку», але дату выхаду з яго назваць не могуць. Жонка адмовілася гаварыць з журналістамі. 

Афіцыйных заяў ад сілавікоў наконт гэтага няма. 



17:54 25/10/2021


Загрузка...
Загрузка...