АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памёр намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС, які быў на пажары ў Лёзне

Памёр намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік Андрэй Мазоль, які быў на ліквідацыі пажару на льнозаводзе ў Лёзне.

Памёр намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС, які быў на пажары ў Лёзне
 Раптоўна яму стала кепска. На месца прыехалі медыкі, але выратаваць жыццё не ўдалося, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў.

Плошча пажару на прадпрыемстве складала каля трох тысяч квадратных метраў. На месцы былі 10 адзінак спецтэхнікі і тры дзясяткі ратавальнікаў. Пажар ліквідаваны.

17:37 25/10/2021


Загрузка...
Загрузка...