АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пачаўся чарговы працэс у «карагоднай справе» ў Берасьці, судзяць 16 чалавек за раз

Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо восем калектыўных прысудаў. У рамках крымінальнай справы асудзілі 87 чалавек.


На гэты раз 9-ю і 10-ю групы абвінавачаных у «карагоднай справе» судзяць разам.
Справу ў судзе Берасьцейскага раёну разглядае судзьдзя Кацярына Рамашка.

Хто на лаве падсудных:

Ганна Баран (з 14 кастрычніка ў СІЗА-7),
Аляксандар Вялічка,
Вольга і Руслан Гачынскія,
Кацярына і Ўладзімер Ганчаровы (з 24 ліпеня ў СІЗА-7),
Сяргей Ярошкін,
Павал Краўчук,
Вераніка Клімовіч,
Валянціна Корсак
Сяргей Лапко,
Цімур Ломпік,
Аляксандар і Тацяна Паўлючыкі,
Аляксей і Сьвятлана Якімовічы.

У чым вінавацяць фігурантаў:

Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, падсудныя ў групе зь іншымі асобамі наўмысна «ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Іх дзеяньні нібыта былі спалучаныя зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацыяў і прадпрыемстваў.

З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчаваньня.


Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо сем калектыўных прысудаў. У рамках крымінальнай справы асудзілі 87 чалавек.


Судзьдзі, якія каралі фігурантаў «карагоднай справы»:

Сьвятаслаў Каліна,
Дзьмітры Шурын,
Іна Клышпач,
Сяргей Маручак,
Яўген Брэган,
Дзьмітры Куроўскі,
Вера Філонік,
Марыя Аліфярук.


17:02 25/10/2021


Загрузка...
Загрузка...