АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мінчанцы далі два гады "хіміі" за "цынічнае пазіраванне" на плошчы Перамогі

Мінчанка атрымала два гады "хіміі" за "цынічнае пазіраванне" на плошчы Перамогі. Такі прысуд агучыў суд Партызанскага раёну Мінска, паведамляе Вярхоўны суд Беларусі.

28-гадовую мінчанку К. прызналі вінаватай у абразе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Апроч гэтага ў яе канфіскавалі iPhone 6.

У жніўні 2020 году жанчына "дэманстратыўна" села каля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску. Пасля гэтага, паводле дадзеных следства, яна пачала танцаваць на элеменце помніка і бегаць па яго пляцоўцы. Свае дзеянні абвінавачаная зняла на камеру мабільнага тэлефона, а затым размясціла відэаролік у сацсетцы Tik Tok.

Як паведамляла Еўрарадыё, мінчанка К. хацела выкарыстоўваць сваё відэа для будучага кліпа на песню "Нас не дагоняць" ТаТу. Меркавалася, што справа абмяжуецца "адміністратыўкай".

euroradio.fm
15:08 25/10/2021


Загрузка...
Загрузка...