АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мінздароўя прыпыніла аказанне планавай медыцынскай дапамогі

У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.

Мінздароўя прыпыніла аказанне планавай медыцынскай дапамогі

 У тым ліку гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемствах, аказаннеі рэабілітацыйнай дапамогі, выкананне фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнне ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанне планавай стаматалагічнай дапамогі, паведамляе Мінздароўя.

Загад падпісаны з мэтай удасканалення аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.

Таксама ўнесены змяненні ў графік працы паліклінік Мінска і ў рэкамендацыі (часовыя) аб арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=279340

12:59 18/10/2021


Загрузка...
Загрузка...