АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Польшчы затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім везлі 27 іракцаў

У Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім везлі 27 іракцаў, якія нелегальна перайшлі мяжу. 

Затрыманыя мігранты / twitter.com/straz_graniczna

У Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім везлі 27 іракцаў, якія нелегальна перайшлі мяжу. Як паведамляюць польскія памежнікі, мігранты знаходзіліся ў аўтамабілі папулярнай кур'ерскай кампаніі. Кіроўцам аказаўся грамадзянін Украіны, ён затрыманы.

Напярэдадні ў Польшчы былі затрыманыя пяць праваднікоў, якія дапамагалі мігрантам у нелегальным пераходзе беларуска-польскай мяжы. Таксама ім дапамагаюць дабрацца да Германіі. З пачатку жніўня туды патрапіла больш за 4 тысячы чалавек — іракцаў, сірыйцаў і іранцаў, якія прабіраліся праз Беларусь і Польшчу. Паліцыя Германіі выступае за ўвядзення кантроля на польскай мяжы, паведамляе dw.com.

euroradio.fm
09:22 18/10/2021


Загрузка...
Загрузка...