АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Дармаедскія" жыроўкі атрымаюць амаль 25 тысяч мінчукоў

Амаль 25 тысяч мінчукоў атрымаюць так званыя "дармаедскія" жыроўкі за жыллёва-камунальныя паслугі, паведамляюць "Мінск-Навіны". 

Гарадскія ўлады перадалі інфармацыю пра такіх плацельшчыкаў у Адзіны разлікова-даведачны цэнтр. Ім давядзецца плаціць па "эканамічна абгрунтаваных тарыфах" за ацяпленне і гарачую ваду. Гэта прыкладна ў пяць разоў больш, чым для ўсіх астатніх.

Дарэчы, напрыканцы 2020 года ў Мінску налічылі 67 тысяч "дармаедаў". Пры гэтым павышаныя камунальныя тарыфы ўжываюцца толькі для тых, хто з'яўляецца ўладальнікам жылля..

euroradio.fm
12:49 16/10/2021


Загрузка...
Загрузка...