АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Анатоля Шумчанку перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату

Кіраўніка аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоля Шумчанку перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату.

Анатоль Шумчанка / Еўрарадыё

Пра гэта Шумчанка напісаў у сваім акаўнце ў "Фэйсбуку".

У рэанімацыі Шумчанка правёў 11 дзён. Ён распавёў, што "сіл няма, але трэба вучыцца дыхаць" і падзякаваў усім за падтрымку. Асобную падзяку лідэр "Перспектывы" выказаў лекарам і медсёстрам за "іх працу неймаверна цяжкую".

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што ў лідэра "Перспектывы" Анатоля Шумчанкі пасля каранавіруса пачаліся праблемы з сэрцам і ён быў накіраваны ў рэанімацыю. Грамадскі дзеяч рэгулярна распавядае ў сацсетках пра свой стан здароўя.

Анатоль Шумчанка ў бальніцы / Facebook

09:30 15/10/2021


Загрузка...
Загрузка...