АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Экспертыза праверыць шэсць словаў з артыкула Генадзя Мажэйкі

а справе ўзятага пад варту журналіста Генадзя Мажэйкі прызначаная лінгвістычная экспертыза. Эксперты правераць шэсць словаў з яго артыкула, паведаміў РІА "Новости" галоўны рэдактар "Комсомольской правды".


Генадзь Мажэйка / сацсеткі

Па справе ўзятага пад варту журналіста Генадзя Мажэйкі прызначаная лінгвістычная экспертыза. Эксперты правераць шэсць словаў з яго артыкула, паведаміў РІА "Новости" галоўны рэдактар "Комсомольской правды".

Генадзя Мажэйку затрымалі за артыкул пра Андрэя Зельцэра — праграміста, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. За публікацыю гэтага артыкула ўлады заблакавалі сайт "КП у Беларусі". Журналісту выставілі абвінавачанне па двух артыкулах — "Распальванне сацыяльнай варажнечы" (арт. 130 КК) і "Абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). У СІЗА ў Жодзіне ён знаходзіцца ўжо другі тыдзень.

Гісторыя з Мажэйкам прывяла да закрыцця прадстаўніцтва "КП" у Беларусі.

euroradio.fm
20:46 14/10/2021


Загрузка...
Загрузка...