АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дзіцячае агенцтва ў Беларусі прадавала педафілам фатаграфіі дзяўчынак

37-гадовы стваральнік дзіцячага фотаагенцтва прыцягнуты да адказнасці за сексуальны гвалт над дзецьмі. Мужчына ладзіў у Беларусі парнаграфічныя фотасесіі, а здымкі прадаваў педафілам. Ахвярамі сталі 20 дзяўчынак ад 5 да 12 гадоў, паведамляе газета "На страже".

Два гады таму абвінавачваны адкрыў Instagram-агенцтва для прасоўвання непаўналетніх мадэляў у сацсетках. Заняцца нелегальнай фотаздымкай мужчыну прапанавала яго бізнес-партнёрка.

Жанчына зарэгістравала ў сацсетцы акаўнт 7-гадовай дачкі і публікавала там яе здымкі. Маці разлічвала, што яе дачку заўважаць агенты і запросяць на модныя паказы. Але на жанчыну выйшлі педафілы, якія прапанавалі ёй прадаць ім больш адкрытыя здымкі дзіцяці. І яна знайшла фатографа, які пагодзіцца зладзіць такія здымкі.

Большасць маці прысутнічалі на здымках сваіх дзяцей. Фатограф ставіў дзяўчынак у двухсэнсоўныя позы, прасіў прыспусціць вопратку. Калі маці абураліся, ён прасіў прабачэння, кажучы, што яго няправільна зразумелі. Некаторыя кліенткі атрымлівалі прапановы паздымаць дзяцей з цацкамі з секс-шопа. Пазней фотасесіі рабіліся ўсё больш адкрытымі.

Усе здымкі абвінавачаны прадаваў замежным кліентам. Маці за фотаздымкі таксама атрымлівалі грошы. З адной з памагатых абвінавачаны разлічыўся плазменным тэлевізарам за 1500 долараў. Адна з абвінавачаных — настаўніца замежнай мовы, маці 5-гадовай дзяўчынкі, вяла перапіску з педафіламі-замежнікамі.

Фатограф удзельнічаў у модных паказах і перамагаў на прэстыжных фотаконкурсах, яго працы ўпрыгожвалі вокладкі глянцавых часопісаў. Праваахоўнікі знайшлі ў яго 5 тэрабайт здымкаў непаўналетніх.

10:55 13/10/2021


Загрузка...
Загрузка...