АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Расейскага рэжысэра Зьвягінцава ўвялі ў штучную кому

Расейскага рэжысэра Андрэя Зьвягінцава ўвялі ў штучную кому пасьля каранавіруснай інфэкцыі.

Пра гэта паведамляе выданьне The Bell.
Паводле выданьня, паражэньне лёгкіх склала 92%.
Мяркуецца, што рэабілітацыя Зьвягінцава будзе праходзіць у Нямеччыне, куды яго вывезьлі на лячэньне.

Зьвягінцаў — двухразовы намінант на прэмію «Оскар», ён вылучаўся ў катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове» з карцінамі «Левіятан» (2014) і «Нелюбоў» (2017).

svaboda.org
21:38 16/09/2021


Загрузка...
Загрузка...