АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мінздароўя забараніла двум медцэнтрам рабіць ПЛР-тэсты праз недахопы ў іх працы

Міністэрства аховы здароўя праверыла якасць выканання ПЛР-тэстаў у лабараторыях краіны летам гэтага года.


Па выніках праверкі ў дзвюх лабараторыях былі выяўленыя "істотныя недахопы ў арганізацыі працы, якія ўплывалі на якасць і дакладнасць тэстаў".   

Кіраўнікі гэтых устаноў атрымалі папярэджанне Мінздароўя аб тым, што праца цэнтраў будзе прыпыненая, калі яны не выправяць сітуацыю. 

Аднак падчас паўторнай праверкі таго, як выконваюцца ПЛР-тэсты, міністэрская камісія зноў выявіла недахопы ў працы дзвюх лабараторый. У выніку іх праца была часова спыненая.

Мінздароўя не дае назваў лабараторый ў афіцыйным каментары.

Як стала вядома Еўрарадыё, прыватныя медцэнтры Synevo, Gravita і "Аква-Мінск" з 17 верасня спыняюць прыём ПЛР-тэстаў на аналіз.


20:19 16/09/2021


Загрузка...
Загрузка...