АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Змены ў правілах бязвізу: цяпер у Беларусь можна будзе прыбываць і праз абласныя аэрапорты

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент, які ўносіць змены ў яго папярэдні ўказ па бязвізавым парадку ўезду і выезду замежных грамадзян.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі. Сам дакумент яшчэ не апублікаваны, але сёе-тое ўжо вядома, піша Zerkalo.io.
Цяпер замежнікі змогуць уязджаць у Беларусь на тэрмін да 30 дзён без афармлення віз праз:

аэрапорт Брэст;
аэрапорт Віцебск;
аэрапорт Гомель;
аэрапорт Гродна;
аэрапорт Магілёў.
Раней «беларускі бязвіз» распаўсюджваўся толькі на замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Усе названыя аэрапорты валодаюць міжнародным статусам, то-бок могуць прымаць і адпраўляць рэйсы за межы Беларусі. Пры гэтым цяпер толькі частка з іх задзейнічаная: напрыклад, з Берасця і Гомеля можна паляцець чартарным рэйсам у Егіпет або Турцыю.



21:11 15/09/2021


Загрузка...
Загрузка...