АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў Беларусі

Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў Беларусі. Яны чакаюцца ўначы 15 верасня ў асобных раёнах краіны на глебе — 0...-2 градуса. У сераду будзе пераважна без ападкаў.


Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +1 да +7 градусаў (на Брэстчыне — да 11 цяпла, у Мінску  ад +4 да +6), у дзённыя гадзіны — ад +14 градусаў на паўночным усходзе Беларусі да +22 на паўднёвым захадзе (у сталіцы — ад +16 да +18 градусаў).

У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца пахаладанне.
 

08:42 15/09/2021


Загрузка...
Загрузка...