Пад Кіевам знайшлі мёртвым суддзю, які вёў справу Шарамета
У сяле Паграбы Броварскага раёна знайшлі мёртвым суддзю з Кіева Віталя Пісанца.
Пра гэта паведаміла прэс-служба паліцыі Кіеўскай вобласці.
У паліцыі адзначылі, што цела суддзі было знойдзена 11 верасня. Паліцыя не паведаміла імя, аднак УНІАН са спасылкай на прэс-сакратара абласной паліцыі Ірыну Пранішнікаву напісала, што гаворка ідзе пра суддзю Пячэрскага суда Кіева Віталя Пісанца.
Віталь Пісанец быў адным з суддзяў па рэзананснай справе аб забойстве ў ліпені 2016 года беларускага журналіста Паўла Шарамета, ён неаднаразова падаўжаў меры стрымання падазраваным па справе Юліі Кузьменка, Андрэю Антоненку і Яне Дугар.
15:19 12/09/2021
Загрузка...
Загрузка...