АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

«Помста і зайздрасьць». Лекары пра ціск на прыватныя мэдцэнтры і хворых за кратамі

Што адбываецца з прыватнымі мэдычнымі цэнтрамі, дзе бясплатна аказвалі мэдычную дапамогу пацярпелым ад рэпрэсіяў. Моцная перагрузка лекараў у Беларусі ў сувязі з ад’ездамі і звальненьнямі мэдыкаў з палітычных прычын. Неаказаньне належнай мэдычнай дапамогі за кратамі.

«Помста і зайздрасьць». Лекары пра ціск на прыватныя мэдцэнтры і хворых за кратамі
Свабода абмяркоўвае найважнейшыя падзеі, зьмены і тэндэнцыі ў сыстэме аховы здароўя Беларусі разам з анколягам Надзеяй Пятроўскай і гастраэнтэролягам і эндаскапістам Лідзіяй Тарасенкай.

Гастраэнтэроляг і эндаскапіст Лідзія Тарасенка, якая цяпер працуе ва Ўкраіне, а раней загадвала аддзяленьнем эндаскапіі ў РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі. Лідзія зьехала зь Беларусі ва Ўкраіну летась праз палітычную сытуацыю ў краіне.

Дзіцячы анколяг Надзея Пятроўская, якая працуе паводле спэцыяльнасьці ў Чэскім Крумлаве. Надзея загадвала аддзяленьнем РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі, увосень звольнілася на знак пратэсту, калі ў РПНЦ насуперак волі пэрсаналу зьмянілі кіраўніцтва. За ўдзел у акцыях пратэсту яе каралі штрафам і арыштамі.

Глядзіце дыскусію на відэа

15:54 30/07/2021


Загрузка...
Загрузка...