АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Інстытут імя Гётэ спыніў працу ў Беларусі на патрабаваньне афіцыйнага Менска

«Па патрабаваньні беларускага Міністэрства замежных спраў Гётэ-Інстытут прыпыніў сваю дзейнасьць у Беларусі з 30 ліпеня 2021 г. Мы шкадуем аб такім патрабаваньні беларускага кіраўніцтва», – паведамляецца на сайце нямецкай арганізацыі.

Інстытут імя Гётэ дзейнічаў у Менску 27 гадоў. Арганізацыя названая ў гонар выбітнага нямецкага паэта Ягана Вольфганга фон Гётэ.

Мэтай Інстытута імя Гётэ зьяўлялася папулярызацыя нямецкай мовы за мяжой і садзейнічаньне міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву.

Адной з асноўных задач было навучаньне нямецкай мове ў якасьці замежнай.

Дзякуючы працы ўстановы, працавалі курсы нямецкай мовы і ладзіліся культурныя выставы, а таксама выходзілі пераклады на беларускую мову нямецкамоўнай клясыкі.

Улады Беларусі загадалі таксама спыніць працу ў краіне Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD).

12:20 30/07/2021


Загрузка...
Загрузка...