АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Гісторыкі Андрусь і Таццяна Мастыкі — на волі

Сям'я беларускіх гісторыкаў, пра затрыманне якой стала вядома 20 ліпеня, на волі. Як піша тэлеграм-канал @by_culture, вызваленыя Андрусь Мастыка і яго жонка Таццяна Мастыка. За кратамі яны правялі 10 дзён.

Андрусь і Таццяна Мастыкі / t.me/by_culture

Па якой крымінальнай справе затрымлівалі Мастыкаў, невядома. Ператрус і затрыманне 19 ліпеня правялі супрацоўнікі КДБ, перадае Еўрарадыё. Адваката ў кватэру не пусцілі.

Таццяна Мастыка раней узначальвала грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”.

19:17 29/07/2021


Загрузка...
Загрузка...