АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску сілавікі затрымалі Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава і яго маці

У Мінску сілавікі затрымалі Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава і яго маці. Яны прыйшлі ў іх кватэру, дзе прайшоў ператрус. 

Пасля Міронавых вывелі з пад'езда дома, пасадзілі ў машыну і звезлі, паведамляюць праваабаронцы.

Міронаў праславіўся ў кастрычніку 2020 года, калі ў міліцэйскім відэа запусціў у народ фразу "хлопотное дельце".

Пратэстовец, які троліў міліцыю на роліку МУС, выйшаў на волю
Хлопец нязмушана распавёў, чаму выйшаў на акцыю пратэсту, паабяцаўшы на сутках кінуць паліць і "ганяць ва ўсю моц". Міліцэйскі "відэааператар" тролінгу не зразумеў. І пакуль пратэстовец быў на сутках, відэа ўжо з'явілася ў інтэрнэце. Некалькі яго фразаў сталі мемамі.

Восенню 2020-га Сяргей Міронаў адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 22 траўня сёлета ён і яго маці выйшлі на волю пасля 30 сутак арышту. Іх затрымалі 22 красавіка падчас раённага маршу ў Малінаўцы.

euroradio.fm
20:56 28/07/2021


Загрузка...
Загрузка...