АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларусы склалі большасць студэнтаў-замежнікаў ва ўніверсітэце імя Міцкевіча

Беларусы склалі самую вялікую групу сярод замежнікаў, прынятых сёлета ва ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, піша польскае выданне wyborcza.pl.

Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані / eurostudy.info

Па стане на 26 ліпеня на навучанне прынятыя 5593 чалавекі, у тым ліку 709 замежнікаў, каж прэс-сакратар універсітэта Малгажата Рыбчынска, перадае Еўрарадыё. 

Сярод замежнікаў самую вялікую групу складаюць жыхары Беларусі — 436 чалавек. На другім месцы ідуць украінцы — іх 136. 

Цягам апошняга года краіну пакінулі дзясяткі тысяч чалавек — як па палітычных, так і па эканамічных прычынах.

20:35 28/07/2021


Загрузка...
Загрузка...