АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Год калоніі на слова “дэбіл”: Беларусь першая ў Еўропе па колькасці зняволеных

Беларусь першая ў Европе па колькасці зняволеных на 100 тысяч чалавек. У нашай краіне з кожных 100 тысяч чалавек 354 — зняволеныя.

У Ватыкане зусім няма зняволеных / Еўрарадыё

Такую статыстыку апублікавала стамбульская Акадэмія крымінальнага права, перадае Еўрарадыё.

На другім месцы — Турцыя (335 зняволеных на 100 тысяч). Трэцяе месца займае Расія (331 зняволеных на 100 тысяч).


Мапа па колькасці зняволеных / стамбульская Акадэмія крымінальнага права
У Ватыкане зусім няма зняволеных. У Сан-Марына толькі 6 чалавек на 100 тысяч насельніцтва, а ў Манака — 21.

Згодна з аглядам “Вясны”, на мiнулым тыдні беларусаў судзілі часцей за ўсё за абразу прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).



12:38 25/07/2021


Загрузка...
Загрузка...