АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пайшоў з жыцця грамадскі актывіст Мікалай Салянік

Памёр вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік. Яму было 66 гадоў.

Сябра Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, Салянік меў інваліднасць другой групы па хваробе сэрца, яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі. Пасля затрыманняў ён часта трапляў у лякарню.
Актывіст вядомы сваімі перформансамі: напрыклад, прыходзіў у суд у турэмнай робе і закоўваў сябе ў кайданкі, падчас судовага паседжання заклейваў сабе рот скотчам, прыкоўваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда, зладзіў пахаванне Канстытуцыі Беларусі.

Калі ў траўні мінулага году ў Горадні затрымалі блогера і палітыка Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў, Мікалай Салянік павёў каля ста чалавек пад будынак Упраўлення ўнутраных спраў, каб даведацца пра далейшы лёс затрыманых.




15:55 24/07/2021


Загрузка...
Загрузка...