АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Авіякампаніям ЕС канчаткова забаранілі лятаць у і праз Беларусь

Самалётам авіякампаній краін ЕС забаронена заходзіць у паветраную прастору Беларусі. Гэта прадугледжана дырэктывай Агенцтва па авіяцыйнай бяспецы ЕС. 



Дакумент заклікае кампетэнтныя органы дзяржаў-членаў EASA праінструктаваць авіякампаніі "аб тым, што правядзенне аперацый у паветранай прасторы Беларусі больш не дапускаецца".

У дакуменце таксама адзначаецца, што гэтая мера прынятая для таго, каб паменшыць патэнцыйную рызыку "для пасажыраў і экіпажаў, якая можа паўстаць у выніку палётаў у гэтай паветранай прасторы". Падставай для турботаў стаў інцыдэнт, які адбыўся з рэйсам Ryanair 23 траўня 2021 года.

Раней EASA ўжо рэагавала на гэтую сітуацыю. У канцы мая выйшаў Інфармацыйны бюлетэнь па бяспецы палётаў (SIB) агенцтва. У ім EASA рэкамендавала авіякампаніям пазбягаць палётаў у паветранай прасторы Беларусі. Апублікаваная 2 чэрвеня Дырэктыва адрасаваная ўжо Нацыянальным кампетэнтным органам краін, і яна рэкамендуе "абавязковыя дзеянні".

09:22 03/06/2021


Загрузка...
Загрузка...