АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Для "Белавія" закрылася і неба Славакіі

Славакія забараніла палёты ў сваёй паветранай прасторы і выкарыстанне аэрапортаў краіны самалётам "Белавія". Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter славацкі міністр замежных спраў Іван Карчок.

"Гэта адназначны адказ на недапушчальныя дзеянні і парушэнне [міжнародных] правілаў беларускім рэжымам", — адзначыў Іван Карчок.

Акрамя таго, урад Літвы забараніў беларускім авіякампаніям заходзіць у сваю паветраную прастору. Забарона ўступіла у сілу сёння ноччу, паведамляе ТАСС.

Еўрапейскія краіны адна за адной уводзяць забароны на палёты "Белавія" і адмаўляюцца лятаць праз Беларусь пасля інцыдэнту з самалётам ірландскай авіякампаніі Ryanair. Борт ляцеў з Афін у Вільню, але быў вымушаны здзейсніць пасадку ў Мінску. Беларускія дыспетчары паведамілі пілотам пра выбуховае прыстасаванне, якое нібыта знаходзіцца на борце. Міну не знайшлі, але затое затрымалі двух пасажыраў — журналіста Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Сафію Сапегу. Еўрасоюз асудзіў такія дзеянні і рэкамендаваў  перавозчыкам пазбягаць беларускай паветранай прасторы, а таксама закрыць аэрапорты для "Белавія".

За некалькі дзён нацыянальны авіяперавозчык быў вымушаны адмяніць рэйсы ў шэраг еўрапейскіх сталіц, у тым ліку Вільнюс, Кіеў, Лондан, Парыж, Рыгу, Стогкольм, Прагу і іншыя.

07:52 27/05/2021


Загрузка...
Загрузка...