АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску знеслі помнік паплечніку Сталіна — і ўсё дзеля моднага фуд-маркету

Рашэнне пра дэмантаж помніка прынялі з-за аварыйнага стану.

На былой тэрыторыі завода электронных вылічальных машын знеслі помнік Рыгору Арджанікідзэ, аднаму з кіраўнікоў савецкай дзяржавы і «апосталу індустрыялізацыі». У хуткім часе на гэтай тэрыторыі зробяць вялікі фуд-маркет, паведамляе onliner.by
У 1960 годзе Мінскаму заводу па вытворчасці электронных вылічальных машын было прысвоена імя Рыгора Арджанікідзэ, а праз некалькі гадоў на тэрыторыі прадпрыемства быў усталяваны помнік у гонар бальшавіцкага правадыра. Аўтарам скульптуры стаў завадскі мастак Дзегцяроў, які зрабіў прыкладную копію арыгінальнай скульптуры 1937 года.

Не так даўно тэрыторыя завода была прададзеная тром прыватным інвестарам, сярод якіх — і даволі вядомы забудоўшчык «Тапас». Сёння помнік знеслі, а яго рэшткі ўжо паспелі вывезці.

Як распавялі Onliner у «Тапас», найбліжэйшым часам на былой тэрыторыі завода з'явіцца вялікі фуд-маркет: на 4 тысячах квадратных метраў усталююць 18 домікаў, сцэну, абсталююць месцы для фуд-тракаў. Ужо гэтым летам адкрыецца пляцоўка, што будзе працаваць круглы год.


18:49 22/04/2021


Загрузка...
Загрузка...