АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Маці адваката Дзмітрыя Лаеўскага звальняюць з юрфака БДУ

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з 17 красавіка не працягвае кантракт з выкладчыцай грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Аленай Лаеўскай.


Як паведамляе ТГ-канал "Юрфак за праўду", сёння Алена Лаеўская правяла на факультэце свае апошнія пары. 

Выкладчыца мае 22-гадовы стаж працы ў БДУ, у яе больш за 150 навуковых публікацый. 

Сын Алены Лаеўскай — вядомы адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Ён абараняе ў судзе інтарэсы экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі.

euroradio.fm
21:26 15/04/2021


Загрузка...
Загрузка...