АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Еўрапейскі вяшчальны саюз просяць праверыць, наколькі БТ датычнае да катаванняў

Народнае антыкрызіснае кіраванне Паўла Латушкі звярнулася ў Еўрапейскі вяшчальны саюз з заклікам праверыць, наколькі Белтэлерадыёкампанія мае дачыненне да катаванняў.

Еўрапейскі вяшчальны саюз просяць праверыць, наколькі БТ датычнае да катаванняў
У якасці аргументу гаворыцца, што відэа са спалоханымі і збітымі людзьмі, якія даюць прызнанні, часта здымаюць супрацоўнікі дзяржСМІ, а потым гэтыя кадры паказваюць па тэлевізіі.

"Бывае, што допыт затрыманых на камеру вядуць дзяржаўныя прапагандысты. Відэа спачатку публікуецца ў телеграм-каналах сілавых структур, а пасля нярэдка трапляе ў эфір дзяржаўных тэлеканалаў. У тым ліку тых, што належаць Белтэлерадыёкампаніі, сябру Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС)", — адзначаецца ў звароце.

У НАК нагадваюць, што збіццё людзей і прымус іх да прызнанняў на камеру з дапамогай гвалту адназначна трактуецца як катаванне. Дый распаўсюд такіх відэа, кажуць у НАК, парушае правы чалавека. Як прыклад згадваецца допыт актывіста анархісцкага руху Міколы Дзядка, паказаны на канале "Беларусь 1": "Мужчына збіты, адказвае завучанымі фразамі, нават не слухаючы да канца пытанні, пры гэтым аўтар сюжэту дазваляе сабе іранізаваць над чалавекам, які, відавочна, толькі што зазнаў гвалт".

euroradio.fm



22:49 14/04/2021


Загрузка...
Загрузка...