АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памёр аўтар беларускага буквара Анатоль Клышка

  
«Пакінуў гэты свет Анатоль Клышка, па чыім Буквары вучыліся мільёны беларусаў», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку літаратар Міхась Скобла.


 «Той Буквар (найвыдатнейшы!) стаў ці не самай тыражнай беларускай кнігай. У пару майго школьніцтва яго разавы наклад даходзіў да 150.000 асобнікаў. 37 гадоў прайшло-прамільгнула, а я і сёння помню і ўсе малюнкі буквароўскія, і ўсе тэксты. "Хвошча, хвошча дождж, воўк схаваўся ў хвошч. Хвост пад хвашчом, а сам пад дажджом"... Дабрадушны, заўсёды жыццярадасны, па-маладому цікаўны да ўсяго на свеце спадар Анатоль і на дзявятым дзясятку не сядзеў склаўшы рукі. То дасканаліў свой легендарны Буквар (выходзілі новыя перавыданні, іх было больш за 40), то перакладаў з арыгінала Марцыяла (асобным зборнікам выйшаў пару гадоў таму), то даследаваў жыццёвы і творчы шлях свайго ўлюбёнца Валянціна Таўлая (для серыі "Беларускі кнігазбор"). 16 красавіка Анатолю Канстанцінавічу споўнілася б 86... Светлая памяць рупліваму творцу і вялікаму Настаўніку», — напісаў Міхась Скобла.


21:21 14/04/2021


Загрузка...
Загрузка...