АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Затрыманы былы палітвязень Андрэй Новікаў

Увечары 13 красавіка супрацоўнікі Пастаўскага РАУСа затрымалі былога палітвязня Андрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай і актывіста "Страна для жизни". 



Андрэй 7 месяцаў з'яўляўся палітычным зняволеным і ўтрымліваўся у мінскім СІЗА №1 па "справе Ціханоўскага". Пасля быў дэпартаваны ў Расію, забараніўшы наведваць Беларусь 10 год, без тлумачэння прычынаў вызвалення і ягонага статусу па справе.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Страна для жизни", Андрэй Новікаў быў затрыманы ўчора прыкладна ў 21:30 у Паставах. Ён прыехаў адведаць жонку з дзецьмі. У Андрэя паўтарагадовая Дачка і яшчэ адна дачка з інваліднасцю. Яго даставілі ў РАУС г. Паставы. Папярэдне яму інкрымінуюць арт. 371 Крымінальнага кодэкса  (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь). У пятніцу 16 красавіка ў прысутнасці адваката будзе выстаўленае абвінавачванне, паведамляе Вясна.

12:30 14/04/2021


Загрузка...
Загрузка...