АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

30 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы

Крыху больш за 20 тысяч беларусаў маюць сталы від на жыхарства. Падставай для іх выдачы была ў асноўным наяўнасьць польскага паходжаньня, у тым ліку карты паляка.


Часовы від на жыхарства маюць 10 тысяч беларускіх грамадзян, паведамляе польскае Ўпраўленьне па справах замежнікаў, піша Радыё Свабода. Пераважная большасьць беларусаў атрымлівае яго ў сувязі з працаўладкаваньнем — каля 70% заяваў.

З крыху больш за 30 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць карты:

64% — людзі ва ўзросьце ад 18 да 40 гадоў,
25% — старэйшыя за 40 гадоў,
11% — дзеці і падлеткі да 18 гадоў.
Нязначна пераважаюць мужчыны — 16,9 тысяч (55%), у параўнаньні з 13,5 тысяч жанчын.

У гэтую лічбу не ўваходзяць беларусы, якія часова знаходзяцца ў Польшчы на падставе візы, а таксама тыя, хто мае дазвол на часовае пражываньне, тэрмін дзеяньня якога быў часова падоўжаны ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

08:59 14/04/2021


Загрузка...
Загрузка...