АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У пустыні ў Ізраілі падчас вучэнняў знайшлі ўзнагароду беларускага ветэрана

У пустыні Негеў у Ізраілі падчас вайсковых вучэнняў знайшлі ўзнагароду беларускага ветэрана Другой сусветнай вайны Івана Аляшкевіча.

Фота: israel.mfa.gov.by

13 красавіка ізраільцянін Анатоль Кавалерчык, ураджэнец Бабруйска, перадаў узнагароду беларускім дыпламатам. Як адзначае прэс-служба амбасады Беларусі ў Ізраілі, удалося высветліць, што кавалерам ордэна з'яўляецца беларус, ураджэнец Асіповіцкага раёна, перадае Еўрарадыё. Яго не стала ў 1995-м.

Дыпламатычнай поштай узнагароду адправяць у Беларусь для перадачы дачцы ветэрана, якая жыве ў Салігорску.

Ніякіх версій пра тое, як ордэн Івана Аляшкевіча мог апынуцца ў Ізраілі, агучана не было.

07:42 14/04/2021


Загрузка...
Загрузка...