АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памёр П'ер Кардэн

Ён пражыў 98 гадоў.


Памёр П'ер Кардэн


П'ер Карэн нарадзіўся ў 1922 г. у Італіі. Пачынаў як тэатральны мастак. У 1946 годзе стварыў касцюмы для фільма Жана Както «Прыгажуня і Пачвара». З 1947 года працаваў у атэлье ў Крысціяна Дзіора, а ў 1950 годзе заснаваў уласны дом моды.

Кардэн быў першым куцюр'е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфуму па больш нізкіх коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу спажыўцоў.

Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз».

У 1970 годзе Кардэн ствараў дызайн для НАСА. Падчас свайго візіту туды ён стаў адзіным чалавекам, які прымерыў скафандр Ніла Армстронга, у якім той упершыню ў гісторыі чалавецтва ступіў на Месяц.


14:58 29/12/2020


Загрузка...
Загрузка...