АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Марыі Калеснікавай забралі кнігі з камеры

У Марыі Калеснікавай, якая сядзіць у жодзінскім СІЗА, проста з камеры забралі кнігі, паведамляе ТГ-канал "Письма в клеточку".

Гаворка ідзе пра кнігу Стывена Хокінга "Сусвет Стывена Хокінга" і дзве кнігі Юваля Ноя Харары — "21 урок для ХХІ стагоддзя" і "Homo Deus. Кароткая гісторыя будучыні". 

Паведамляецца, што ў жодзінскім СІЗА адчуваецца вялікая праблема з бібліятэкай. Але тая не ўзяла кнігі, якія перадачай прынеслі сваякі Калеснікавай. Кнігі, якія пераслалі ў бібліятэку, былі проста перададзеныя на склад, іх не выдаюць.

Напярэдадні стала вядома аб праблемах з кнігамі ў Віктара Бабарыкі. Ён мае права купіць кнігі, склаўшы спіс для "Цэнтральнай кнігарні". Аднак турэмныя супрацоўнікі проста ігнаруюць яго запыты.



17:22 25/11/2020


Загрузка...
Загрузка...