АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Хварэе 50 супрацоўнікаў мінскай Гарадской станцыі хуткай меддапамогі

Хварэе 50 супрацоўнікаў мінскай Гарадской станцыі хуткай меддапамогі, паведамляе тэлеканал СТБ.

Яе галоўны ўрач Аляксандр Жынко кажа, што хворыя складаюць 4% ад агульнай колькасці супрацоўнікаў, і "гэта абсалютна не крытычная лічба". Паводле яго слоў, вясной 2020-га сітуацыя на станцыі была больш складаная — больш за 110 хворых супрацоўнікаў, перадае "Еўрарадыё".

У сталіцы пастаянна працуюць 167 брыгад хуткай дапамогі. Жынко кажа, што "прычынай невялікай затрымкі могуць стаць толькі тэхнічныя працэдуры", а менавіта — замена лекарамі ахоўных касцюмаў і санапрацоўка аўтамабіляў.

Сюжэт на СТБ стаў адказам на паведамленне ў тэлеграм-канале @belhalat_by пра магчымы "хуткі калапс "Хуткіх" з-за шматлікіх выпадкаў заражэнняў COVID-19 сярод супрацоўнікаў.

09:00 25/11/2020


Загрузка...
Загрузка...