АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Знік журналіст Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай

24 лістапада перастаў выходзіць на сувязь журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. У кватэры Ігара брат знайшоў пратакол вымання камп'ютара, тэлефона і іншых рэчаў, паведамляе Белсат.

Тэлефоны журналіста недасяжныя. Таксама ён не прыйшоў на сустрэчу з калегамі. У кватэры Ігара Ільяша брат знайшоў пратакол вымання камп'ютара, тэлефона і гд. На копіі пратакола не бачна ні імёнаў, ні з якой прычыны забралі асабістыя рэчы журналіста.

Больш за дзве гадзіны таму Ігар мусіў прыйсці на сустрэчу, але не з’явіўся. Яго тэлефоны выключаныя. Калегі прыехалі да яго дому — там нікога няма, святло не гарыць.

На копіі пратакола не бачна ні імёнаў, ні прычыны ператрусу.

15 лістапада па месцы рэгістрацыі Ільяша сілавікі таксама правялі ператрус.

Жонку Ігара Ільяша, Кацярыну Андрэеву, затрымалі 15 лістапада за стрым на плошчы Перамен. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
24 лістапада Кацярыну Андрэеву праваабаронцы прызналі палітзняволенай.

nashaniva.by
22:12 24/11/2020


Загрузка...
Загрузка...