АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лявон Вольскі — пра дзяржпрапаганду: "Гэта нельга глядзець, слухаць, чытаць"

Музыка Лявон Вольскі абурыўся прапагандай, якая льецца на беларусаў з дзяржаўнага тэлебачання. 


Асобна ён спыніўся на тым, што дзяржаўныя прапагандысты нават пакпіць з апанентаў не ўмеюць — гучаць толькі лаянка і абразы.

"Гэта нельга глядзець, слухаць, чытаць. Рэч не ў тым, што яно кепска зроблена, дрэнна выглядае, пагана чытаецца, не мае каштоўнасці. Гэта і так ясна: ну, не ўмеюць і не ўмеюць. Не ўмеюць цывілізавана змагацца з апанентамі, дык пачынаюць лаяцца. Абражаць. Прыгожа кпіць не атрымліваецца — увесь час лаянка ды абразы. Так па-калгаснаму, брудна, ванюча, мярзотна. 

Як з імі супрацоўнічаюць апэратары, гукачы, мантажысты, ілюстратары, дызайнеры? Навошта? Не разумею", — напісаў музыка ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Зрэшты, на БТ не лічаць абразы чымсьці непрымальным — галоўнае, каб словы ўжываліся цэнзурныя. Прыкладна як у сюжэце, аўтар якога беспадстаўна назваў хлопца з бел-чырвона-белым сцягам "п'яным дэгенератам".

euroradio.fm
20:02 24/11/2020


Загрузка...
Загрузка...