Пасьля суду за акцыю памяці Бандарэнкі лідэр гурту «Стары Ольса» зьехаў ва Ўкраіну
Музыка Зьміцер Сасноўскі, лідэр гурту старажынай музыкі «Старыа Ольса», зьехаў ва Ўкраіну. Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку.

«У Кіеве, у сяброў, у бясьпецы. Успаміны напішу. Дзякуй: Віктаравіч, мая сям’я, выратавальная сям’я, кансьпіратыўны дом, гараж, пацаны, Сандры з Познані, Філу з Мінеапаліса, Антону з Тэхаса, пастару Рычарду, Панкевічу, Карыне і Жэні, палкоўніку. І яшчэ гары добрых людзяў! Жыве вечна! Мы пераможам! – напісаў ён.
13 лістапада Зьмітра Сасноўскага затрымалі ў Клецку, дзе ён стаяў у ланцугу памяці Рамана Бандарэнкі. Праз тры дні ён атрымаў штраф 810 рублёў.
16:41 23/11/2020
Загрузка...
Загрузка...