АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Кітай запускае касьмічны апарат на Месяц

Кітай у аўторак плянуе запусьціць на Месяц зонд «Чан’э-5» і стаць трэцяй краінай пасьля ЗША і СССР, якія змаглі даставіць на Зямлю ўзоры месяцавага грунту, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачаньне Кітаю.

Запуск пройдзе раніцай 24 лістапада (позна ўвечары 23 лістапада паводле менскага часу) з касмадрому Вэнчан ў правінцыі Хайнань.

Плянуецца, што касьмічны апарат даставіць да двух кіляграмаў месяцавага грунту і парод. Большасьць узораў пойдуць у нацыянальную астранамічную абсэрваторыю.

Цяпер на Зямлі ёсьць узоры зь Месяца, якія сабралі місіі ЗША і СССР у 70-я гады, а таксама пароды, якія трапілі на Зямлю натуральным шляхам — месяцавыя мэтэарыты. Калі кітайская місія пройдзе ўдала, КНР стане трэцяй краінай, якія даставілі на Зямлю месяцавы грунт і камяні.

Кітайскую місію за месяцавымі ўзорамі плянавалі яшчэ ў 2017 годзе, але адклалі з прычыны адмовы рухавіка. Як піша часопіс Nature, зонд будзе зьбіраць пыл і абломкі на раней недасьледаваным баку Месяца. Місія будзе доўжыцца адзін месяцавы дзень, які доўжыцца 14 зямных, каб пазьбегнуць экстрэмальных начных тэмпэратур. Яны могуць пашкодзіць электроніку.

15:52 23/11/2020


Загрузка...
Загрузка...