АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Оксфардскі слоўнік не змог выбраць галоўнае слова 2020 года

Слоўнік апублікаваў некалькі слоў, сярод іх: "каронавірус", "COVID-19" "імпічмент", "беларускі".

Оксфардскі слоўнік не змог выбраць галоўнае слова 2020 года
Оксфардскі слоўнік англійскай мовы не змог вылучыць толькі адно найважнейшая слова 2020 года, апублікаваўшы замест гэтага цэлы шэраг паняццяў, што найбольш поўна апісваюць гэты час. Пра гэта ў панядзелак паведамляецца на афіцыйным сайце слоўніка, які па традыцыі ў лістападзе называе сваю версію слова года.

"Англійская мова, як і ўсе мы, была вымушана хутка і неаднаразова адаптавацца ў гэтым годзе. Улічваючы фенаменальны маштаб змяненняў і развіцця мовы на працягу 2020 года, у Oxford Languages (новая назва падраздзялення па выпуску слоўнікаў выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта — заўв. ТАСС) прыйшлі да высновы, што яго нельга дакладна апісаць адным словам", — гаворыцца ў заяве.

Оксфардскія лексікографы размясцілі словы ў календары адыходзячага года, адзначыўшы тыя, што найбольш згадваюцца ў залежнасці ад той ці іншай падзеі. Так, у студзені, калі Аўстралія была ахоплена пажарамі, такім стала слова bushfire — "разбуральны лясны пажар", а таксама "імпічмент" — у першым месяцы 2020 года ў Сенаце Кангрэса ЗША ў рамках працэдуры імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа пачалі разглядаць абвінавачванні, выстаўленыя ў дачыненні да амерыканскага лідара.

Увесну ў спіс слоў і выразаў увайшлі некалькі паняццяў, звязаных з пандэміяй, якая ўразіла сёлета планету і якая змяніла ўклад жыцця мільярдаў людзей. Гэта coronavirus ( "каронавірус"), COVID-19 (выкліканае новым каронавірусам захворванне), lockdown (прымусовыя каранцінныя меры, якія ўводзяцца ўладамі для стрымлівання распаўсюду COVID-19), social distancing ( "сацыяльнае дыстанцыяванне"), reopening ("аднаўленне").

Таксама лексікографы адзначылі прыметнік "беларускі" як адно са слоў жніўня 2020 года сувязі з перавыбраннем ў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на шосты прэзідэнцкі тэрмін.

У мінулым годзе Оксфардскі слоўнік вылучыў словазлучэнне "кліматычнае НП" (climate emergency), якое вызначаецца як "сітуацыя, пры якой неабходна прыняцце тэрміновых мер для прадухілення змены клімату і недапушчэння звязанай з гэтым патэнцыйна незваротнай шкоды для навакольнага асяроддзя".

tass.ru, пераклад Новы час


13:31 23/11/2020


Загрузка...
Загрузка...