АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У вайсковым шпіталі ў Менску застаюцца 18 зьбітых падчас разгону пратэстаў

Карэспандэнтка Свабоды пагутарыла з мэдыкамі і пацыентамі другога хірургічнага аддзяленьня вайсковага шпіталя ў Менску.

Паводле мэдыкаў, тут былі шпіталізаваныя пасьля разгону пратэстаў 30 чалавек. Раніцай 10 жніўня тут засталіся 18 асобаў з колатымі і рванымі ранамі, апёкамі, аглушаныя шумавымі гранатамі. Сярод пацярпелых хлопцы і дзяўчаты.

Сярод шпіталізаваных адна іншаземка. У аднаго з пацыентаў дасталі гумавую кулю дыямэтрам 4 см.

15:31 10/08/2020


Загрузка...
Загрузка...