АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Выбівалі дзверы сякерай. Мастака Кузьміча забралі ў міліцыю на допыт

Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе № 44, забралі на допыт у Цэнтральнае РАУС. Пра гэта паведаміў тг-канал "Нашай Нівы".

Фота: tut.by

Мастак намаляваў на бюлетэні фалічны сымбаль, прымацаваў яго сабе на грудзі і так прастаяў, напалову аголены, паўхвіліны. Каб атрымаць бюлетэнь, Аляксей Кузьміч з'явіўся на выбарчы ўчастак ў плашчы да каленаў. У такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Мінск і стаў перад калёнай тэхнікі, якую выкарыстоўвалі для разгону мітынгоўцаў.

Па інфармацыі Свабоды, з ранку 10 жніўня да мастака ў кватэру ламіліся невядомыя, а потым пачалі выбіваць дзверы сякерай. Каля 13:00 яго затрымалі. Вядома, што Аляксея Кузьміча забралі ў Цэнтральны РАУС нібыта "на допыт па ўчорашнім перфомансе".

14:44 10/08/2020


Загрузка...
Загрузка...