АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

СК: удзельнікам масавых беспарадкаў пагражае да 8 і 15 гадоў пазбаўлення волі

  
Па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да міліцыі ўзбуджаныя крымінальныя справы. Пра гэта паведаміў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Следчым камітэтам распачатыя крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яны мелі месца на тэрыторыі горада Мінска і шэрагу іншых рэгіёнаў краіны сёння ноччу. Усе супрацьпраўныя дзеянні суправаджаліся гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, дзясяткі з якіх пацярпелі, — цытуе прэс-служба СК кіраўніка ведамства.

СК паведамляе, што правапарушэнні суправаджаліся і знішчэннем маёмасці, супраціўленнем прадстаўнікам улады. Пры аглядах праваахоўнікамі зафіксавана выкарыстанне смеццевых кантэйнераў, лавак, палак, камянёў, аскепкаў тратуарнай пліткі, шкляных бутэлек, а таксама лёгкаўзгаральных вадкасцяў.

— У цяперашні час больш за 100 следчых працуюць на месцах здарэнняў, — праінфармаваў кіраўнік СК.

— Многія з падазраваных і затрыманых знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. Канфіскаваныя запісы камер відэаназірання. Устаноўлены і працягваюць выяўляцца асобы, якія маюць дачыненне да беспарадкаў. Дзеянням іх усіх будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка, — адзначыў Іван Наскевіч.

— Ужо цяпер распачатыя крымінальныя справы па фактах арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзелу ў іх па розных частках арт. Адказнасць за гэтыя дзеянні адпаведна — да 8 і 15 гадоў пазбаўлення волі, — падкрэсліў старшыня СК.

Паводле news.tut.by пераклад novychas.by






14:14 10/08/2020


Загрузка...
Загрузка...